Восеньскі фэст «Багач» у Вязынцы

28.09.2025 13:00 - 16:00 Вязынка (Маладзечанскі раён) 5 рублёў

У нядзелю, 28 верасня, у Вязынцы святкуюць Багач разам з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур




У народным календары Багач завяршаў збор ўраджая («к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата»), і ўпершыню пасля лета запальваўся хатні агмень — яго цяпер сімвалізуе васковая свечка ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года, каб было гаспадарам багацце і шчасце. Зерне ў лубку ссыпалі, па жменьцы, усёй вёскай пад час урачыстага абыходу.

Сам Багач аддавалі на захаванне маладой пары, што пабралася сёлета шлюбам, альбо самай удалай сям’і ў вёсцы. З гэтага зерня пачыналі засяваць на новае лета і верылі, што ўраджай будзе выдатны.

Вас чакаюць майстар-класы па народных рамёствах, танцы і спевы з удзелам самабытных беларускіх калектываў, а менавіта:

13.00 – 14.30 – праграма народнага ансамбля бытавых інструментаў “Каханачка”;

14.30 – 16.00 – праграма народнага фальклорнага гурту “Жывіца”.


Уваход – 5 рублёў, школьнікам і дашкольнікам уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава маляванак «Мастацтва святла» ў Віцебску

03.02.2026 15:00 - 12.03.2026 19:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Акустычны Вольскі ў Стакгольме

20.03.2026 (19:30 - 20:30) Estniska Huset (Wallingatan 34)

«Дай Дарогу!» у Вільні

25.03.2026 (20:30 - 21:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ