Вялікая прэзентацыя раману Паўла Севярынца “Беларусалім”.

16.11.2017 18:00 - 21:00 Кангрэс-хол гатэлю “Вікторыя” (Пераможцаў, 59) Бясплатнае

У чацвер 16 лістапада ў Менску, у Кангрэс-холе гатэлю “Вікторыя” (Пераможцаў, 59) пройдзе вялікая прэзентацыя раману Паўла Севярынца “Беларусалім”.

Севярынец пісаў “Беларусалім” 12 гадоў, у тым ліку ў следчым ізалятары КДБ “Амерыканка”, на сутках Акрэсціна, у ссылках у Малым Сітне ды Купліне. Першая кніга раману аб’ёмам 400 старонак называецца “Беларусалім. Золак”. Месцы дзеяння – Менск, Кіеў, Полацк.

У ціхай і забытай Беларусі засноўваецца штаб-кватэра карпарацыі “Непагасны свет”, якая выбірае эмблемай чорны квадрат і мае мэтай ні больш, ні менш – даць усяму чалавецтву шчасце: кожнаму – пульт ад самога сябе, сваіх пачуццяў, настрояў і болю.

Зорка “Непагаснага” Андрэй Белазор, ягоная каханая Вольга Васілеўская і таямнічы геній Чорнага квадрату Цімур у навагоднюю ноч трапляюць у галавакружны вір падзеяў з удзелам вышэйшых службовых асобаў Беларусі, міжнароднага капіталу ды вернікаў-хрысціянаў: евангельскага пастара Льва Каляды, пробашча Касцёла святога Роха Пятра Гарнастая і праваслаўнага анархіста Яна Яснага.

Паступова робіцца зразумела, што і ў Бога, і ў д’ябла грандыёзныя планы адносна Беларусі. Краіна ператвараецца ў поле эпічнай бітвы з відам на Апакаліпсіс.

Такім чынам, “Беларусалім” – раман пра тое, што тоіць у сабе Беларусь.

Менск. Вялікая заля. Жывая музыка. Зоркі літаратуры. 
Прыходзьце сем’ямі і кампаніямі. Пачатак а 18.00. Уваход вольны.
Даезд да Кангрэс-холу “Вікторыя” аўтобусамі 1, 69 альбо маршруткамі 1056, 1112 (прыпынак “Камсамольскае возера”).


Вам можа быць цікава

Фотавыстава "Фактуры" ў Брэсце

10.03.2026 10:00 - 07.04.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Выстава Дзмітрыя Сянько «Кітайскі дыярыуш» у Віцебску

02.04.2026 16:00 - 10.05.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Лекцыя «Засяленне Віцебшчыны: ад першага чалавека да Сярэднявечча» ў Віцебску

02.04.2026 (18:00 - 20:00) Інтэрактыўны цэнтр жывой гісторыі «VARGENTORN» (вул. Леніна, 23)

TEDxUlicaMińska ў Варшаве

18.04.2026 (12:00 - 14:00) B’Fort (Racławicka 99/будынак 07)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ