Вялікдзень у Азярцы

24.04.2022 14:00 - 15:00 (Мінскі раён) Бясплатнае

24 красавіка музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы пад Мінскам запрашае адсвяткаваць Вялікдзень па традыцыях нашых продкаў.



Дата: 24 красавіка

Час: 14.00

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён

Вялікдзень — веснавое свята, карані якога вядуць у глыбокую старажытнасць. Раней з гэтага часу пачынаўся новы каляндарны год. Пазней царква прымеркавала да гэтага дня Уваскрасенне Хрыстова.

На свяце кожны зможа далучыцца да традыцыйнага святкавання Вялікадня, даведацца шмат цікавага і добра правесці час.

Вас чакае:

— майстар-клас па ўпрыгожванню яек у тэхніцы «драпанка»;

— майстар-клас па развучванню валачобных песень;

— майстар-клас па велікоднай выцінанцы;

— абрад абыхода двароў валачобнікамі;

— велікодныя гульні: «Біццё і катанне яек»;

— велікодныя варожбы;

— беларускія народныя гульні і танцы.

Завітвайце!


Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Diafilm live ў Сопаце (10+)

15.08.2026 (19:00 - 20:30) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ