Вялікдзень у Азярцы

20.04.2025 13:00 - 15:00 музей народнай архітэктуры і побыту 12,50 рублі



У нядзелю, 20 красавіка, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Вялікдзень.





Самай вялікай хрысціянскай урачыстасцю з’яўляецца Вялікдзень — «свята святаў».

У хрысціянскай традыцыі ў гэты дзень Хрыстос сваёю крывёю адкупіў увесь свет.

Для вернікаў Вялікдзень становіцца пераходам да іншага, лепшага жыцця. Ён запэўнівае ў надзеі на новае жыццё ў справядлівасці і шчасці.

Вялікдзень — найбуйнейшае і вельмі старажытнае свята, галоўным сімвалам якога з’яўляецца яйка. Яйка ўвасабляла народныя ўяўленні аб жыцці, сонцы, перамозе жыцця над смерцю.

Вялікдзень — «вялікі дзень» для кожнага беларуса спрадвеку. Менавіта ў Беларусі яго святкуюць па-асабліваму. Святочныя спевы, найгрышы валачобнікаў-«лалоўнікаў» чутны толькі на нашай зямлі.


 Вас чакае:

  • Расповед пра традыцыі святкавання Вялікадня на Беларусі;
  •  Святочныя майстар-класы па ўпрыгожванню велікоднага яйка і выцінанцы;
  •  Мастацкая рэканструкцыя валачобнага абыходу;
  •  Народныя гульні і танцы.



Кошт квіткоў: для дарослых — 12,50 рублі; для студэнтаў і школьнікаў — 6,50 рублі; для дашкольнікаў — бясплатна.



Вам можа быць цікава

Сустрэча-лекцыя «Дрэвы Брэста» ў Брэсце

21.04.2025 (16:00 - 18:00) гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

Піт Паўлаў у Рызе

24.04.2025 (19:00 - 21:00) (Elizabetes iela 67)

Папа Бо ў Кракаве

26.04.2025 21:00 - 27.04.2025 04:00 Sojka bar (Kalwaryjska 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ