Вялікдзень у Азярцы

05.05.2024 14:00 - 15:00 музей народнай архітэктуры і побыту 12 рублёў
 

У нядзелю, 5 траўня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святуюць Вялікдзень.






Дата: 5 траўня

Час: з 14:00 да 15:00

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён 



Вялікдзень — рухомае свята народнага календара, якое мае вельмі старажытныя карані. З гэтага часу ў нашых продкаў пачынаўся новы каляндарны год.

 Пазней да гэтага дня хрысцянская царква прымеркавала адно з найвялікшых хрысціянскіх святаў — «Уваскрасенне Хрыстова». Свята распачыналася Усяночнай службай, на якой свяцілі пафарбаваныя яйкі, кулічы, пірагі.

 Галоўны сімвал Вялікадня — яйка, якое ўвасабляе народныя ўяўленні пра жыццё, сонца, веснавое абуджэнне прыроды, перамогу жыцця над смерцю.

 Самай любімай забавай у Велікоднае свята для дзяцей і дарослых было качанне і біццё яек. 

Адна ж з асаблівасцей беларускага Вялікадня — хаджэнне валачобнікаў, якія віншавалі гаспадароў хаты са святам, жадалі ім здароўя, прыбытку скаціны, добрага ўраджаю на полі.



Вас чакае: 

Майстар-клас па аздабленні яек у тэхніцы «драпанка»; 

Майстар-клас па валачобных песнях; 

Майстар-клас па велікоднай выцінанцы; 

Абрад абыхода двароў валачобнікамі; 

Велікодныя гульні «Біццё і катанне яек»;

 Беларускія народныя гульні і танцы.



Кошт квіткоў: для дарослых — 12 рублёў; студэнтаў — 6 рублёў; школьнікаў — 6 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна.






Вам можа быць цікава

Выстава “Вечна зялёнае” ў Мінску

21.12.2025 12:00 - 15.02.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава “Яўхім Карскі: погляды, працы, спадчына” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 02.04.2026 19:00 Музей кнігі (пр-т Незалежнасці, 116)

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Nürnberg у Ляйпцыгу (16+)

30.01.2026 (20:30 - 22:00) Moritzbastei (Kurt-Masur-Platz 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ