Вялікі беларускамоўны нэтворкінг у какавашнай у Тбілісі

01.06.2024 12:00 - 20:00 «but first cacao» (37 Alexander Griboedov St) free donation
 

У суботу, 1 чэрвеня, у Тбілісі — вялікая сустрэча беларускамоўнага нэтворкінгу ў какавашнай!






Дата: 1 чэрвеня

Час: з 12.00 да 20.00 (час мясцовы)

Месца: «but first cacao», 37 Alexander Griboedov St, Тбілісі 



Праграма — круцецкая! 


 12:00 — 13:30 — Беларускамоўны нэтворкінг 

Добрая магчымасць пазнаёміцца, абмеркаваць цікавыя пытанні, папрактыкаваць і пачуць беларускую мову ў Тбілісі.

14:00 — 15:30 — Настолкі

 Прыходзьце гуляць у перакладзеныя на беларускую гульні.

16:00 — 17:30 — Квіз «ПраБелка»

 Цікавыя пытаннечкі пра Беларусь і беларусаў. 

Рэгіструйцеся да ўдзелу праз формы: для каманды і для асоб.

18:00 — 19:30 — Караоке Наспяваецеся вядомых беларускіх песень!

20:00 — 22:00 — «Кінаканапа» 

Будуць глядзець лёгкую і спрэчную па водгукам камедыю пра сабак «Бадзягі». Рэгіструйцеся праз апытанку



Адмыслова для ўдзельнікаў нэтворкінгу па прадзамове ў апытанцы будуць гатаваць зразы! Налятайце!

 Увесь дзень будзе працаваць кухня з дранікамі і іншымі смачнымі стравамі, напоямі і дэсертамі.


 Імпрэза ладзіцца пры падтрымцы прасторы «Кропка». 



Рэгіструйцеся ў апытанцы на канале Клуба. 



Удзел — free donation.





Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ