Вялікі беларускі фем-стэндап у Вільні

12.08.2023 18:00 - 19:30 Teatras «Vilniaus klasika» (Vytenio g.6) donation
 

У суботу, 12 жніўня, фем-стэндап клуб імя Зоські Верас ладзіць у Вільні вялікі фем-стэндап!



Дата: 12 жніўня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Teatras «Vilniaus klasika», Vytenio g.6, Вільня


План сустрэчы ранейшы: жартаваць па-фемінісцкі, стасавацца і прыемна бавіць час разам. 

Гэтым разам запрасілі да ўдзелу папярэдніх удзельніц Фем-стэндап клуба імя Зоські Верас. Найгарачэйшыя жартачкі рыхтуюць шэсць стэндаперак з Беларусі, Літвы, Польшы! 

Удзельніцы непаўторныя і непрадказальныя, таму чакайце гісторыі пра што заўгодна: ад пераездаў і жыцця ў Беларусі да веганства і няўдалых спатканняў. 

Жарты не цэнзурыруюць і нагадваюць, што фем-стэндап — гэта не цалкам сэйф-спэйс ад сэксісцкіх ці абражальных жартаў, але арганізатаркі маюць права даць канструктыўную і экалагічную зваротную сувязь удзельні_цам пасля іх выступу. 

Рэгістрацыя не патрэбна: наўпрост завітвайце, месцаў хопіць усім! 


Уваход — donation

Сабраныя сродкі пойдуць на развіццё клуба: ганарары выступоўцам і лектаркам адукацыйных імпрэз, мантаж і здымку канцэртаў, арэнду абсталявання і памяшканняў і г.д.

 Ну то прыходзьце!




Вам можа быць цікава

Выстава Анатоля Кухарчука «Гульні святла і розуму» ў Гомелі

15.05.2026 16:00 - 12.06.2026 18:00 Музей гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны (вул. Камунараў, 7)

Выстава Дар’і Пунтус «Sancta Natura» ў Мінску

22.05.2026 18:00 - 21.06.2026 18:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Выстава «Нулявы цыкл» у Мінску (12+)

28.05.2026 12:00 - 21.06.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ