Вялікія вылазіны кнігарні Логвінаў

10.07.2019 12:00 - 22:00 Кнігарня Логвінаў (пр-т Незалежнасці, 37а) Уваход вольны

Кнігарня Логвінаў мяняе фармат працы і выпраўляецца ў шырокі свет. З восені пачнецца маштабны праект “Вандроўная кнігарня”. Кнігарня прыўлашчвае сучасную традыцыю перасоўных бібліятэк, у якой літаратура і чытанне ёсць не толькі арганічнай складнікам асабістага досведу, але і жыццёвым элементам грамадскага жыцця краіны. Логвінаўскія кнігары, прыхапіўшы кніжкі і аўтараў, плануюць у бліжэйшыя колькі гадоў на чатырох колах аб’ездзіць усю Беларусь: яе гарады, мястэчкі і вёскі.

Сама мінская кнігарня ад 16 ліпеня пераязджае на Караля, 22 (станцыя метро “Фрунзенская”, у памяшканні крамы-музею “Б/Уржуазные ценности”).

Аддаючы даніну павагі памяшканню на Незалежнасці 37а, якое за дзевяць гадоў працы зрабілася народным форумам і месцам сустрэчы творчых людзей, у сераду 10 ліпеня ладзяцца “Вялікія вылазіны кнігарні”. З гэтае нагоды – цэлы дзень вялікіх зніжак (30-70 адсоткаў) на ўсе кнігі. А ўвечары – сустрэча з паэтамі, перакладчыкамі і празаікамі, сяброўская гутарка і зычэнні на шчаслівую дарогу.


Вам можа быць цікава

Выцінанка з Кацярынай Масэ ў Мінску

Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Майстар-клас «Зімовае чараўніцтва свечкі» ў Гомелі (12+)

25.12.2025 (14:00 - 15:30) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Дзіцячы калядны баль у Мірскім замку

06.01.2026 (12:00 - 17:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ