Вясельная вечарына ў Гомелі

30.11.2024 16:00 - 20:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) 7 рублёў


У суботу, 30 лістапада, у філіяле Веткаўскага музея — Вясельная вечарына!




Дата: 30 лістапада

Час: 16.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а, Гомель 


Тут зладзяць сапраўднае беларускае вяселле. 


Традыцыйнае беларускае вяселле — гэта цэлы комплекс абрадавых дзеянняў, якія суправаджаліся спевамі. 

Торг за нявесту, «дзяльба каравая», упрыгожванне елкі, вясельныя песні і танцы пад гармонік, вясельнае застолле... Дарэчы, пра застолле! 

Па добрай традыцыі і каб увесь год быў шчаслівы — стол збіраюць у складчыну! 

Прыносьце з сабой штосьці да святочнага стала: яешню, пірагі, бліны, печаны гарбуз, мёд, бульбу, каўбасу, сала, сыр, закруткі, цукеркі, печыва, любыя вашыя любімыя ласункі. 

На вуліцы халодна, таму ўся вечарына і танцы адбудуцца ўнутры. І каб кожны пачуваўся ўтульна і ўсім хапала месца і на танцах, і за сталом, і на лаўцы, музей вымушаны абмежаваць колькасць гасцей — 30 чалавек! 


Уваход — 7 рублёў. Абавязкова трэба запісацца — просяць толькі праз сацсеткі, напрыклад, праз інстаграм музея.




Вам можа быць цікава

Гуканне вясны пад Прагай

18.04.2026 (14:00 - 16:00) Chalupky v Prokopském údolí (K Opatřilce 884)

Варкшопы «Капсула часу» ў Кракаве

18.04.2026 18:30 - 19.04.2026 17:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Palina ў Лісабоне

30.04.2026 (20:00 - 22:00) Republica da Musica (R. do Centro Cultural 29)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ