Вечар беларускай культуры

05.12.2017 18:15 - 18:15 Вялікі тэатр Беларусі (пл. Парыжскай Камуны, 1) Бясплатнае

У аўторак, 5 снежня, мы чакаем нашых любімых гледачоў у тэатры, каб разам адкрыць новыя, для кагосьці – яшчэ нязведаныя, старонкі беларускай гісторыі і мастацтва. Роўна ў 18:15 мы запрашаем усіх стаць сведкамі без перабольшання ўнікальнай падзеі – у фае беларускага Вялікага будуць выстаўлены дзве цудатворныя іконы ХVII стагоддзя: «Маці Божая Пажайская» і «Мадонна з Немаўлём». «Гэтая выстава дае магчымасць не толькі ўбачыць непаўторныя творы беларускага іканапісу, але і прадстаць перад цудадзейнымі шэдэўрамі, пранікнуцца хараством вобраза нязгаснага святла…» – перакананы дырэктар Музея старажытнай беларускай культуры Барыс Лазука. Барыс Андрэевіч і адкрые выставу, раскажа, як заўсёды, дзіўна цікава гісторыі з’яўлення гэтых вобразаў і адкажа на ўсе пытанні, а яны, несумненна, узнікнуць пасля апавядання, якое не зможа не захапіць.

Працягнецца Вечар беларускай культуры ў вялікай зале тэатра: роўна ў сем гадзін вечара на нашай сцэне ажыве Магілёў XVII стагоддзя – у спектаклі «Сівая легенда». «Гэтая опера – адна з лепшых і найбольш арыгінальных ў Вялікім тэатры Беларусі» – пішуць музычныя крытыкі аб «Сівой легендзе» Дзмітрыя Смольскага, лібрэта да якой напісаў сам Уладзімір Караткевіч. XVII стагоддзе – час непрыступных замкаў, паляванняў, нобіляў, радавітых шляхціцаў… І ўсё ж такі гэта гісторыя – пра каханне, якое вышэй за ўсё і пра якое складаюцца легенды… 5 снежня на сцэне беларускага Вялікага – зоркі нашага тэатра: народныя артысты Беларусі Настасся Масквіна (Ірына) і Сяргей Франкоўскі (Раман), а таксама заслужаныя артысты рэспублікі Ўладзімір Громаў (Кізгайла), Аксана Волкава (Любка) і Алег Мельнікаў (Найміт). За дырыжорскім пультам – маэстра Андрэй Іваноў. (Дарэчы, Андрэй у пачатку лістапада стаў галоўным дырыжорам Растоўскага музычнага тэатра.)


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава Лізаветы Аўчыннікавай «Момант нейтральны» ў Магілёве

19.06.2026 17:00 - 19.07.2026 18:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Купалле пад Мінскам

05.07.2026 (18:00 - 22:00) загарадны клуб «Фестывальны» (Ракаўскі с/с)

Купалле з півам у Мінску

06.07.2026 (19:00 - 22:00) музей Lidbeer (Зала Мадэрн) (вул. Рэвалюцыйная, 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ