Вечар памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій — 29 кастрычніка

29.10.2016 17:00 - 17:00 Галерэя ТUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх) Уваход вольны

29 кастрычніка (субота) у Галерэі TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх; ст. м. “Міхалова”) ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” ладзіць вечарыну памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

ноч з 29 на 30 кастрычніка 79 гадоў таму былі расстраляныя больш за сто дзеячаў беларускай культуры, навукі, палітыкі, што дае падставу лічыць яго правадзейным Днём памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Падчас вечарыны адбудзецца паказ дакументальнага фільма Віктара Корзуна “Суд над камунізмам. Пачатак”. Выступяць літаратары і даследчыкі культуры Беларусі Наталля ГардзіенкаБарыс ПятровічАнатоль СідарэвічМіхась Скобла, дачка пісьменніка Яна Скрыгана Галіна Іванаўна Скрыган.

У межах вечарыны выступіць бард Кася Камоцкая.

Пачатак а 17:00. Уваход вольны.

У праграме магчымыя ўдакладненні.


Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «PAPARAĆ: re-assembly» ў Познані

24.07.2026 18:30 - 09.08.2026 19:00 фундацыя КУТ (Крамарска, 32)

Сустрэча з вядучымі шоу «Обычное утро» ў Варшаве

31.07.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ