Вечар вечных вершаў

28.10.2018 19:00 - 19:00 Кафе-клуб «Грай» (ул.Интернациональная,33) Уваход вольны

28 кастрычніка «Арт Сядзіба» запрашае на імпрэзу «Вечар вечных вершаў», прысвечаную рэпрэсаваным у 30-я гады літаратарам. Імпрэза пройдзе ў прасторы «Грай», пачатак а 19.

Творы рэпрэсаваных дзеячаў беларускай культуры будуць чытаць Андрэй Хадановіч, Віктар Жыбуль, Уладзімір Лянкевіч, Мікіта Найдзёнаў, Дар’я Бялькевіч, Валярына Кустава, Янка Каліноўскі, Андрэй Адамовіч.
Таксама заспяваюць Уладзіслаў Лепяшынскі, Сяргей Башлыкевіч і гурт ZANZIBAR

УВАХОД ВОЛЬНЫ!

81 год таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году, у сутарэннях мінскай унутранай турмы НКВД «амерыканкі», былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты БССР – літаратары, дзяржаўныя дзеячы і навукоўцы.

Дарэчы, на ulej.by ідзе кампанія па зборы грошай на ўнікальнае папяровае выданне пра рэпрэсаваных беларускіх літаратараў з абранымі творамі, дакументамі і фота, частка з якіх публікуецца ўпершыню. Дапамагчы: https://ulej.by/project?id=816622


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Нямое кіно пад арганную музыку ў Пінску

19.09.2026 (20:00 - 21:30) Катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (вул. Леніна, 18)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ