Арганізацыйны вечар аматараў кнігі ў Пушкінскай бібліятэцы

09.03.2018 17:00 - 19:00 Пушкінская бібліятэка (вул. Гікала, 4) Уваход вольны

Мы рады запрасіць Вас да ўдзелу ў вечары, прысвечанаму чытанню і стварэнню супольнасці аматараў кнігі і прыемнага баўлення часу.

Мы плануем абмеркаванне любімых твораў, чытанне і прэзентацыю твораў і ідэй ва ўтульнай сяброўскай атмасферы, сустрэчы з беларускімі аўтарамі, распавяданне гісторый і крэатыўнае абыходжанне з лічбавымі медыямі, чытанне з дзецьмі ў спалучэнні з іншымі актыўнасцямі (майстраванне, маляванне, гульня), бо наша асноўнае памкненне – абуджаць радасць чытання!

Падчас першай сустрэчы мы плануем збіраць ідэі і пажаданні, прыдумаць назву і лагатып клуба, а таксама вызначыцца са зместам сустрэч на бліжэйшыя 2 месяцы.

Мы прэзентуем наш клуб як шматмоўны, бескаштоўны, без абмежаванняў адносна ўзросту, полу, магчымасцяў.

Чакаем Вас 9 сакавіка ў Пушкінскай бібліятэцы, аддзел замежнай літаратуры, 3 паверх.

Працяг сустрэчы: 17.00 – 19.00

Калі Вы не з’яўляецеся чытачом бібліятэкі, вазьміце, калі ласка, пашпарт і 20 капеек (рэгістрацыя на 1 паверсе).

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па тэлефону:

+375 291237029 Валянціна Ракецкая (vraketskaya@yahoo.com)

+375 25 7733282/ viber  Паліна

 

 


Вам можа быць цікава

Выстава “Яўхім Карскі: погляды, працы, спадчына” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 02.04.2026 19:00 Музей кнігі (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава "Маленькія габелены" ў Заслаўі

06.03.2026 11:00 - 05.04.2026 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Стэндап на беларускай мове ў Варшаве

03.04.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Майстар-клас «Велікодны ўзор» у Мінску

04.04.2026 (13:00 - 16:00) Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ