Велаэкскурсія: “Менск у Мінску: па даўніх гарадскіх межах”

06.09.2016 18:15 - 20:00 ст.м. Няміга (Збор групы: каля выхаду з метро "Няміга" ў бок Палаца спорту.) 8,5 руб. - папярэдне, 12 руб. - у дзень экскурсіі

Гістарычны цэнтр Мінска – наш добры знаёмец. А як выглядалі даўней яго суседзі – гарадскія ўскрайкі? Каларыт прадмесцяў: у кожнага свой. Недзе вірліва гандлёвы, а дзесь суцішаны ў малітвах ці засяроджана працоўны. Фабрыкі, тракты, корчмы, жылыя кварталы, святыні, завулкі, масты, паркі – цэлы калейдаскоп менскіх замалёвак. Дзе скончыўся Менск і пачаўся Мінск – прыязджайце, дазнаецеся!

кошт: 8,5 руб. – папярэдне,
12 руб. – у дзень экскурсіі
месца сустрэчы: Выхад са ст.м.Няміга ў бок Палаца спорта

колькасць месцаў абмежаваная
зніжка 20% для ўсіх, хто ўжо браў удзел у нашых платных велаэкскурсіях у гэтым сезоне, а таксама для студэнтаў, пенсіянераў, работнікаў культуры (зніжка не плюсуецца)

Пры папярэдняй замове магчымы пракат ровараў з дастаўкай на месца пачатку кошт: 10 р. на ўвесь час экскурсіі. (пры сабе неабходна мець дакумент, які пацвярджае асобу).

арганізатар – майстэрня экскурсій “Менскі велашпацыр”:
www.mienskbiketour.by
fb, vk – Менскі велашпацыр
+37529 365 37 27, +37529 704 00 18
ІП Абрамчук Р.М. УНП 192201977


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Беларуска-украінскі Форум Астрожскіх 2026 у Кіеве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 (паведамяць удзельнікам)

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ