“Вершы ў Шафе” з Андрэем Хадановічам

20.12.2017 19:00 - 19:00 Прастора “Кніжная шафа” (пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара)) Уваход вольны

Кніжная Шафа працягвае свае паэтычныя імправізацыі! Чарговыя “Вершы ў Шафе” адбудуцца 20 снежня а 19-й гадзіне пры любым надвор’і.

“…я чытаў яго кнігі і зараз пазыку вярну
і вось гэтую рыфму пакіну яму на паперцы
я куплю ў букініста гадзіну парыскага сну
а на болей ня хопіць ні грошай, ні часу, ні сэрца…”

Вырываем кавалачак з верша Андрэя Хадановіча невыпадкова. Бо менавіта гэты энергічны палымяны паэт стане галоўнай дзеючай асобай наступных “Вершаў у Шафе”. Што значыць, вы зможаце не толькі злавіць кайф ад жывога паэтычнага слова, але і паразмаўляць з творцам ва ўтульным месцы. І як бонус – набыць яго кнігу “Цягнік Чыкага-Токіё” ды атрымаць аўтограф. Настойліва раім: не шкадуйце ні свайго сну, ні часу, ні сэрца (пра грошы казаць не выпадае, бо ўваход вольны)! Прыходзьце і адчуйце шал паэзіі, цеплыню ўсмешак і магію атмасферы.

Яшчэ сваю вершаваную творчасць згадзіліся прадставіць аўтары, якія пакуль невядомыя шырокай аўдыторыі. Цудоўны шанец пазнаёміцца бліжэй з маладой беларускай паэзіяй і паспрабаваць на смак радкі Ніны Лістоты і Цімура Буйко.

Чакаем!

Кніжна-выставачная прастора “Кніжная шафа”, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара).

Тэл.:+375 (17) 234-48-64

Vel.: +375 (29) 645-20-55

Сябры, калі вы едзеце да нас на аўто, тэлефануйце – мы з радасцю падымем для вас шлагбаум і павітаем у Шафе.


Вам можа быць цікава

Выстава “Віцебскі мастак. Легенды" у Віцебску

17.10.2025 10:00 - 30.11.2025 18:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Фотавыстава «ЛЕ КАРБЮЗЬЕ: віцебскае рэха» ў Віцебску

04.11.2025 14:00 - 30.11.2025 19:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Акустычны Уладзімір Пугач у Берліне

20.11.2025 (20:00 - 22:00) Kvartira 62 (Ecke Skalitzerstr Wrangelstr/ Lübbener Str.18)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ