Выстава «Адкуль родам знакі на нашых ручніках? Хрэсты» ў Гомелі

27.09.2024 - 27.10.2024 16:00 - 17:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) 5 рублёў



У пятніцу, 27 верасня, у філіяле Веткаўскага музея адкрываецца выстава «Адкуль родам знакі на нашых ручніках? Хрэсты».








Дата: 27 верасня

Час: 16.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а, Гомель 




Крыж, альбо па-мясцовых усходнебеларускіх традыцыях «хрэст» — адзін з першых сімвалаў чалавецтва. 

У архетыпе ягоных значэнняў — «агонь». І з часоў здабывання агню трэннем дзвюх перакрыжаваных палачак, крыж (хрэст) застаецца святым знакам.

 Бо, як і здабыча агню, гэта знак-дзея змагання з цемрай і перамогі над ёю. З адпаведным пераносам значэнняў у фізічную, эмацыйную, ментальную сферы дзеяння. «Агонь» — кажам мы, і разумеем, пра што. Корань той жа, што і ў старажытным санскрыце: «agni». І з тымі ж пошукамі існасці агню. Не толькі ў небе альбо вогнішчы. 

Але і ў зямлі, водах, дрэвах, зерні і дзіцяці. У сэнсе агню жыцця супраціў безжыццёвасці, бязвогненасці нежывога і холада-цемры смерці. 


А ці памятаюць пра гэтую індаеўрапейскую спадчыну нашы арнаментальныя сістэмы, і перш за ўсё, узоры ручнікоў? 

Давайце зададзім свае пытанні ручнікам і адзенню нашых пра-пра-бабак. Там яшчэ памяталі пра тое, што ўзоры бяруцца ад продкаў. І ў сінтаксісе арнаментальных кампазіцый пачуем голас і космас. 

Праект «Адкуль родам знакі на нашых ручніках?» прадстаўляе вынік шматгадовай працы музея, які змяшчае матэрыялы экспедыцыйных і фондавых навуковых даследаванняў ткацкіх традыцый паўднёвага ўсходу Беларусі.




Уваход на адкрыццё вольны.






Вам можа быць цікава

Гуканне вясны ў Кракаве

21.03.2026 (12:00 - 14:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Iva Sativa ў Варшаве

25.03.2026 (20:00 - 22:00) VooDoo Club (al. Prymasa Tysiąclecia 48A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ