Выстава Анастасіі Акулавай «Добрая дзяўчынка» ў Мінску

11.03.2023 - 28.03.2023 18:00 - 20:00 Flame Place (Машэрава, 9) Бясплатнае

У суботу, 11 сакавіка, у прасторы «Flame Place» адкрываецца выстава Анастасіі Акулавай «Добрая дзяўчынка».


 
Дата: 11 сакавіка

Час: 18.00

Месца: Flame Place, Машэрава, 9, Мінск


Добрая дзяўчынка — якая яна? Як мы можам яе вызначыць? Па добрым твары ці па правільных учынках? Якія крытэры «добрага»?

Дзяўчынкі ўтворах Анастасіі падладжваюцца пад умовы дынамічнага свету, знаходзяцца ў пошуку аблічча, які задавальняе чаканні задушлівага соцыўма. У гэтым пошуку яны імкнуцца не згубіць сябе, а сабраць цэльную асобу. Унутраны змест вызначае чалавека, знешняя прыгажосць не важная без прыгажосці душы.

У экспазіцыі будуць творы спадарыні Анастасіі за апошнія некалькі гадоў: партрэты рэальных і неіснуючых людзей. Меланхалічныя выявы, у якіх глядач можа пазнаць сябе, ці не пазнаць нікога, але паразважаць аб вонкавым і ўнутраным, прыгожым і дзіўным, аб самасці, закладзенай у кожным з нас.

 Куратарка — Надзея Хмыль.

Выстава працуе па 28 сакавіка. Уваход вольны.

Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Арышчанкі і Алены Ліпінскай «Зрух» у Мінску

17.04.2025 19:00 - 18.05.2025 19:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Выстава «Фрыда» у Гомелі (12+)

18.04.2025 18:00 - 29.06.2025 18:00 (праспект Леніна, 43)

Выстава Анастасіі Мясніковай «Доўгая ноч» у Празе

24.04.2025 19:00 - 15.05.2025 22:00 кватэрная галерэя «Vítězná 15» (Vítězná 419/15)

BASSOTA і SPIEVY ў Варшаве

16.05.2025 23:00 - 17.05.2025 05:00 Kwadrat Praski (Szwedzka 2/4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ