Выстава да 130-годдзя Адама Станкевіча ў Вільні

26.01.2022 - 31.01.2022 12:00 - 18:00 Бібліятэка імя Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы (Žygimantų St. 1) Бясплатнае



З 10-га да 31-га студзеня ў бібліятэцы імя Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы праходзіць выстава, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння айца Адама Станкевіча.


Дата: 10-га студзеня

Месца: Бібліятэка імя Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы, Žygimantų St. 1, Вільня


Адам Станкевіч — слынны дзеяч беларускага адраджэння, пісьменнік і літаратуразнаўца, педагог, заснавальнік Беларускай тыпаграфіі імя Францыска Скарыны ў Вільні, у якой у міжваенны час выдадзена не менш як 146 беларускіх кніг.

У экспазіцыі багата дакументаў і артэфактаў з фондаў Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча.

Выстава зладжана Таварыствам беларускай культуры сумесна з бібліятэкай Акадэміі навук Літвы.


Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава «Творчыя фантазіі Эміліі Фокінай» у Мінску

17.06.2026 10:00 - 05.07.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «МАЛЯВАНАЯ ПЕСНЯры» ў Заслаўі

23.06.2026 10:00 - 19.07.2026 19:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ