Выстава да 130-годдзя Рыгора Шырмы ў Нацыянальнай бібліятэцы

26.01.2022 - 12.02.2022 09:00 - 20:00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116) Бясплатнае

У зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі (пам. 305) праходзіць выстава «Чараўнік народнай песні», прымеркаваная да 130-годдзя з дня нараджэння беларускага харавога дырыжора і фалькларыста Рыгора Раманавіча Шырмы (1892–1978).



Дата: з 12 студзеня па 12 лютага

Месца: пр-т Незалежнасці, 116, Мінск

Рыгор Шырма — слынны музычны дзеяч, хормайстар, збіральнік і прапагандыст беларускай народнай песні, заснавальнік Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Рэспублікі Беларусь.

На выстаўве прадстаўлена больш за 60 дакументаў. Сярод іх — першы фальклорны зборнік Р. Шырмы «Беларускія народныя песні» (1929), «Беларускія народныя песні, загадкі і прыказкі» (1947), «Дзвесце беларускіх народных песень» (1958), а таксама галоўны вынік амаль 70-гадовай збіральніцкай і творчай дзейнасці Рыгора Шырмы — чатырохтомнік «Беларускія народныя песні» (1959–1976).

Таксама экспануюцца запісы песень, кнігі і артыкулы пра майстра, напісаныя А. Журавым, І. Нісневічам, А. Лісам, В. Ліцвінкам, Т. Варфаламеевай і інш.

Уваход — па чытацкім білеце Нацыянальнай бібліятэкі або білеце сацыякультурнага цэнтра.


Вам можа быць цікава

Выстава Кірыла Міхаленкі «Petroleum» у Мінску

17.12.2025 17:00 - 01.02.2026 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава Леаніда Валасюка і Леаніда Тарабукі “Кола жыцця” ў Брэсце

19.12.2025 16:00 - 11.01.2026 18:00 Выставачная зала БАГКЦ (вул. Савецкая, 54)

Спраўныя Каляды ў Мінску

26.12.2025 (12:00 - 23:59) прастора "Рэха" (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ