• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы

Выстава эксперыментальнага тэкстылю «TEX-EXPERIENCE»

Пачатак: 29.12 (11:00)
Канец: 16.01 (19:00)
Арт-гасцёўня «Высокае мѣста»
(Мінск, вул. Герцэна, 2а)
Google

8 снежня 2021 года а 18-й гадзіне ў Арт-гасцёўні «Высокае мѣста» адбудзецца адкрыццё выставы эксперыментальнага тэкстылю «TEX-EXPERIENCE» у межах I трыенале канцэптуальнага мастацтва «КАНЦЭПТ 21». Праект падрыхтаваны сумесна з Беларускім саюзам мастакоў.


Дата: 08.12.2021 - 16.01.2022 гг.

Час: серада-нядзеля, 11.00-19.00.

Месца: Арт-гасцёўня «Высокае мѣста»,  Герцэна, 2а, г. Мінск.

Уваходны квіток у галерэю:

4,00 руб. — для дарослых
3,00 руб. — для студэнтаў
2,50 руб. — для школьнікаў

Тэлефоны: (017) 342 24 26; (017) 354 26 57.

Выстава эксперыментальнага тэкстылю «TEX-EXPERIENCE» — творчы праект, у якім прымаюць удзел больш за дваццаць аўтараў з Мінска, Віцебска, Полацка, Гродна і Жодзіна.

Сучасны беларускі тэкстыль можна аднесці да найноўшага феномена ў мастацтве, які мастацтвазнаўцы называюць «пластычным выбухам» у тэкстыльнай скульптуры, або проста Fiber Art. Гэта той самы тэкстыльны Art, які валодае велізарнай сімвалічнай сілай станковага або манументальнага твора і найперш зыходзіць з канцэптуальнага адрыву ад укаранёнай у гісторыі мастацтва асацыяцыі тэкстылю з утылітарнасцю і рамяством.

І справа тут не ў новых тэхналогіях, можна працаваць і з традыцыйным гладкім пляценнем, — а ў новым вобразным складніку, у маштабе зробленага аб’екта, яго асацыятыўнасці і актуальнасці. Тэкстыль згубіў дэкаратыўнасць, перастаў быць двухмерным, выйшаў у прастору. З’яўленне трохмерных тэкстыльных арт-аб’ектаў дазволіла перавесці тэкстыль з катэгорыі «жывапіс» у катэгорыю «скульптура». А лічбавыя тэхналогіі, святло, гук, новыя крэатыўныя матэрыялы далі мастаку незвычайна шырокае поле для творчага эксперыменту.

Выстава эксперыментальнага тэкстылю «TEX-EXPERIENCE» — гэта спроба зазірнуць за гарызонт. Мэта праекта — стварэнне новых прадметна-прасторавых асяроддзяў пры дапамозе аб’ектаў сучаснага тэкстылю. Выстава паказвае гледачу эксперыменты з тканінай і прасторай. У экспазіцыі прадстаўлены як плоскасныя, так і аб’ёмныя арт-аб’екты, тэкстыльныя інсталяцыі, выкананыя ў розных тэхніках: ручнога ткацтва, лямца, пляцення з ужываннем як традыцыйных тэкстыльных матэрыялаў (ільну, бавоўны, воўны, сінтэтычных нітак), так і металу, шкла, пластыка, паперы, святлоадбівальнай стужкі, мантажнай сеткі. Адзін з залаў выставы прысвечаны ўзаемадзеянню тэкстыля і святла, выкарыстанню святлодыёднай стужкі як матэрыялу для працы, а таксама для стварэння светлавых эфектаў.
Удзельнікі выставы — ужо вядомыя майстры і творчая моладзь. Сярод іх: Алена Обадава, Марыя Барысенка, Вольга Рэднікіна, Таццяна Фаміна, Хрысціна Высоцкая, Мар’яна Карповіч-Сакалова, Ксенія Ціханава, Таццяна Гомза, Анастасія Арайс (Мінск), Таццяна Макляцова, Наталля Лісоўская, Наталля Канькова, Наталля Кімстач (Віцебск), Яўгенія Станіна (Гродна), Таццяна Козік (Полацк), Вераніка Рассыльная (Жодзіна) і іншыя.

Куратары праекта Вольга Рэднікіна, Наталля Шаранговіч.





« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип