Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску

19.04.2022 - 15.06.2022 17:00 - 21:00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116) па чытацкаму білету

19 красавіка ў галерэі «Атрыум» Нацыянальнай бібліятэкі адбудзецца адкрыццё казачнай выстаўкі «Магія графікі», прымеркаванай да 75-годдзя мастака Валерыя Славука.



Дата: 19 красавіка

Час: 17.00

Месца: галерэя «Атрыум» (3 паверх), Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пр-т Незалежнасці, 116, Мінск

Вас чакаюць неверагодныя ўвасабленні фальклорных персанажаў і фантастычныя сюжэты, кожны з якіх зачароўвае. Хто такі жэўжык? І як выглядаюць сапраўдныя беларускія злыдні?

Харызматычныя каты, казуркі, чараўнікі, дамавікі, волаты, русалкі, вадзянікі і шмат іншых фантастычных стварэнняў сустрэнуць вас на выставе.

Магія графікі Валерыя Славука — у яе загадкавасці, шматзначнасці, іроніі. Яна чаруе гледачоў і заклікае ўслед за аўтарам паглыбіцца ў магічны казачны свет.

Выстава працягнецца па 15 чэрвеня.


Вам можа быць цікава

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Ілля Сільчукоў у Сіэтле

15.05.2026 (18:30 - 20:30) Lake Hills Blvd

DLINA VOLNY ў Варшаве

15.05.2026 21:00 - 16.05.2026 01:00 B-Side (Piękna, 19)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ