• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Выстава «Графіка Германа Штрука»

Пачатак: 31.01 (17:00)
Канец: 31.01 (17:00)
Нацыянальны мастацкі музей
(Мінск, вул. Леніна, 20)
Google

31 студзеня 2019 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрыецца выстава «Графіка Германа Штрука», на якой будуць прадстаўлены графічныя работы вядомага нямецкага мастака Германа Штрука (1876–1944) з прыватнай калекцыі Уладзіміра Багданава (Мінск).

Аснову экспазіцыі складаюць 50 работ, створаных на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Латвіі ў час Першай сусветнай вайны, калі Штрук служыў у германскай арміі на Усходнім фронце.

Выдатны майстар нямецкай гравюры Герман Штрук нарадзіўся ў 1876 годзе ў Берліне ў артадаксальнай яўрэйскай сям’і. Скончыў Берлінскую акадэмію мастацтваў, даволі хутка стаў вядомым як майстар літаграфіі і афорта, увайшоў у берлінскую мастацкую эліту, удзельнічаў у творчым аб’яднанні «Берлінскі Сецэсіён». Шмат падарожнічаў, пабываў у Даніі, Палестыне, Швейцарыі, Швецыі, Вялікабрытаніі, ЗША. Падчас кожнага падарожжа рабіў шмат замалёвак.

Штрук актыўна займаўся педагагічнай дзейнасцю, сярод яго вучняў – вядомыя нямецкія мастакі Ловіс Корынт (копія яго партрэта Штрука прадстаўлена на выставе), Уры Лесер, Макс Слефогт. У 1908 годзе Герман Штрук выпусціў кнігу «Мастацтва афорта», якая вытрымала некалькі выданняў і стала дапаможнікам для многіх пакаленняў мастакоў. Штрук унёс нямала новага ў мастацтва графікі, выпрацаваў уласную тэхніку, камбінуючы розныя прыёмы гравіравання, умеў гравіравать з натуры адразу на дошку, не робячы накідаў.

Сустрэча з Германам Штрукам адыграла значную ролю ў жыцці Марка Шагала. Яны пазнаёміліся ў 1922 годзе ў Берліне, куды Шагал прыехаў пасля таго, як пакінуў радзіму. З дапамогай Штрука Шагал авалодаў техникамі афорта і літаграфіі (да гэтага ён гравіраваннем не займаўся) і ўжо ў 1923 годзе стварыў серыю графічных ілюстрацый да сваёй аўтабіяграфіі «Маё жыццё». Партрэт Марка Шагала работы Штрука, створаны ў той перыяд, таксама прадстаўлены на выставе.

У гады Першай сусветнай вайны Штрук, будучы нямецкім афіцэрам і членам Яўрэйскага камітэта дапамогі Польшчы і Літве, аб’ездзіў занятыя нямецкімі войскамі тэрыторыі Польшчы, Літвы, Латвіі і Беларусі. Пры гэтым ён, як звычайна, рабіў замалёўкі ўсіх тых месцаў, што сустракаліся на яго шляху. Вынікам гэтай працы сталі графічныя альбомы «Замалёўкі Літвы, Беларусі і Курляндыі» (1916) і «Аблічча ўсходняга яўрэйства» (1920), выдадзеныя ў Берліне.

Аснову экспазіцыі гэтай выставы склалі гравюры, якія ўвайшлі ў альбом «Замалёўкі Літвы, Беларусі і Курляндыі». Гэта пейзажы гарадоў Беларусі, Літвы і Латвіі, бытавыя замалёўкі, партрэты мясцовых жыхароў розных прафесій і нацыянальнасцей.

Выстава будзе экспанавацца з 31 студзеня па 24 лютага 2019 года.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип