Выстава «Humanum» у Мінску

01.11.2024 19:00 - 19:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а) 7 рублёў
 

У пятніцу, 1 лістапада, у галерэі ДК адкрываецца групавая выстава сучасных беларускіх мастачак Ганны Лаўровай, Яўгеніі Новік, Лізаветы Янковай і Васілісы Васілеўскай «Humanum».







Дата: 1 лістапада

Час: 19.00

Месца: галерэя ДК, вул. Герцэна, 2а, Мінск 




У цэнтры даследавання аўтарак стаіць чалавек — яго ўзаемадзеянне з соцыўмам, унутраная напружанасць, барацьба з самім сабой, якая можа стаць разбурэннем, а можа прывесці да здабыцця стойкасці. 

Эксперыментуючы рознымі з матэрыяламі і тэхнікамі, мастачкі імкнуцца паказаць увесь спектр чалавечых эмоцый, а самае галоўнае спазнаць сябе. 

Жывапісныя і графічныя, а таксама творы, выкананыя ў змешанай тэхніцы, яднаюць у сабе традыцыі класічнай беларускай школы і прыёмы сучаснага мастацтва. 




Выстава працуе да 1 снежня.





Вам можа быць цікава

Выстава «Велікодныя матывы» ў Мінску

26.03.2026 15:00 - 19.04.2026 17:00 Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава Аляксандры Галенка «Казкі на ноч» у Заслаўі

09.04.2026 10:00 - 26.04.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Вясновая імпрэза ў Мінску

16.04.2026 (18:30 - 20:30) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Irdorath» у Варшаве (6+)

24.04.2026 (19:30 - 22:00) Proxima (Żwirki i Wigury 99A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ