Выстава Ігара Кашкурэвіча «З Вечнасці ў Вечнасць» (12+)

25.04.2024 - 25.05.2024 18:00 - 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) 9 рублёў
 

У чацвер, 25 красавіка а 18-й, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрываецца выстава Ігара Кашкурэвіча «З Вечнасці ў Вечнасць».





Дата: 25 красавіка ў 18.00

Месца: НЦСМ, вул. Някрасава, 3, Мінск


Ідэя праекта гучыць як «дэкарацыі для суб’екта і аб’екта», і ўсе аб’екты ў чатырох залах маюць адзіную назву, якая абумоўлена гэтай ідэяй. 

Асаблівае месца займае інсталяцыя-прысвячэнне бацьку мастака Арлену Кашкурэвічу і творчым асобам, якія адыгралі ролю ў станаўленні асобы Ігара Кашкурэвіча.

Экспазіцыя падзелена на чатыры тэмы: 

Жывапісна-графічная інсталяцыя «Амажы — прысвячэнні Янке Купале, Фёдару Дастаеўскаму, Арлену Кашкурэвічу, Васілю Быкаву, Альгерду Малішэўскаму, Уладзіміру Стальмашонку, Васілю Шаранговічу, Алегу Сурскаму, Анатолю Анікейчыку і Міхаілу Савіцкаму».

 Інсталяцыя «Рукапісы гараць», у аснове якой ляжыць жанр аўтапартрэта. Ключ да разумення гэтага жанру крыецца ў назве жывапіснага твору «Рукапісы гараць». 

Скульптурна-графічная інсталяцыя «Час — Творца» складаецца з каменнага круга, які сімвалізуе працэс творчасці ў часе, і малюнкаў, якія з`яўляюцца партрэтамі скульптур. 

Жывапісная інсталяцыя «Паверхні», дзе аўтар паказвае цыкл твораў, які ствараўся ім з пачатку 1980-х гг. Гэтыя работы ўвасабляюць у сабе ідэю гармоніі, перададзеную праз прапорцыю і рытм святла.



Кожны чацвер з 17:00 да 20:00 аўтар прысутнічае на выставе і гатовы да размовы з наведвальнікамі.



Ігар Кашкурэвіч — мастак-канцэптуаліст, адзін з заснавальнікаў інтэлектуальнага накірунку беларускага перформансу. «Жывая легенда» неафіцыйнага мастацтва 1980-х. 



Выстава працягнецца па 25 траўня. Уваход — па квітку ў Цэнтр. 






Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

NAVIBAND у Быдгашчы

08.04.2026 (20:00 - 22:00) Over the Under Pub (Dworcowa, 51)

Жаночы кватэрнік на Коласавай сядзібе ў Мінску

09.04.2026 (18:30 - 20:30) музей 1-га з’езда РСДРП (пр-т Незалежнасці, 31А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ