Прэзентацыя патранату Amnesty International у Варшаве

19.04.2026 16:00 - 18:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае
У нядзелю, 19 красавіка, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца прэзентацыя патранату Amnesty International Polska.

У межах патранату каманды валанцёраў і валанцёрак будуць супрацоўнічаць з людзьмі з досведам міграцыі, падтрымліваючы ў адаптацыі да новай рэчаіснасці — нехта дапаможа ў вывучэнні польскай мовы, іншы падтрымае ў запаўненні дакументаў для дзяржаўных устаноў, а яшчэ нехта дапаможа з напісаннем CV і пошукам працы.

На працягу шасці месяцаў валанцёры і валанцёркі будуць падтрымліваць у наладжванні сувязяў у мясцовых супольнасцях, каб можна была адчуваць сябе іх часткай.

Калі такая форма падтрымкі дапамагла б вам адчуць сябе лепей у Польшчы і знайсці сваё месца ў мясцовай супольнасці, завітвайце!

Вы сустрэнецеся з прадстаўнікамі Amnesty International, даведаецеся больш пра сацыяльны патранат, а таксама падзеліцеся сваім міграцыйным досведам.

Каб сустрэча прайшла максімальна эфектыўна і каманда валанцёраў лепш зразумела патрэбы рэпрэсаваных беларусаў, просяць адказаць на некалькі пытанняў ананімна па спасылцы.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава «Формы і цені: Жаночае» ў Мінску (12+)

17.04.2026 17:00 - 21.06.2026 18:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Майстар-клас па купальскіх спевах у Мінску

18.06.2026 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ