Выстава «Kurs Tuha» ў Познані

14.06.2024 - 05.07.2024 19:00 - 20:00 DOMIE (Święty Marcin 53A) Бясплатнае
 

У пятніцу, 14 чэрвеня, у галерэі DOMIE адкрываецца выстава беларускіх творцаў «Kurs Tuha».







Дата: 14 чэрвеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: DOMIE, Święty Marcin 53A, Познань 




Выстава даследуе пачуццё тугі — глыбокую трывогу і цяжар на сэрцы, уласцівыя беларусам і іх рэчаіснасці. 

Творы дэманструюць спосабы ператварэння пачуццяў у дзейную сілу, адкрываючы новыя прасторы для чынаў і думак. 

Яны змяняюць сістэмы, уносячы ў дыскурсіўны рэжым невялікія ўнутраныя перамяшчэнні. 

Назва крытычна і самаіранічна ставіцца да хуткага спосабу перадачы ведаў — курса — то бок набору кандэнсаванай лекцыі як сродку ад інфармацыйнага шуму, які выклікае абыякавасць і маральную апатыю ў часы шматлікіх крызісаў. 

Гэта таксама моўная гульня, якая адсылае да курса як траекторыі/руху да дзеяння, бунту, супраціву. 



Удзел бяруць Раман Трацюк, Сяргей Шабохін, Аляксандр Адамаў, Глеб Бурнашаў, Яна Шостак, Яўген Глушан, Разаліна Бусел, Таша Кацуба, Вольга Маслоўская, Канаплёў+Лейдзік, Васіліса Паляніна.


 Куратаркі — Лізавета Сцяцко, Зузанна Шчэпаньска.



Працуе выстава да 5 ліпеня.







Вам можа быць цікава

Праслухоўванне новага альбома гурта NOCHY ў Варшаве

14.05.2026 (18:30 - 20:30) (паведамяць удзельнікам асабіста)

Ноч музеяў у Суле

16.05.2026 (18:30 - 22:00) парк гісторыі Сула

Апошняя «Ноч музеяў» у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску

16.05.2026 (18:30 - 18:30) Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47)

IDAHOBIT Fest у Варшаве

17.05.2026 (15:00 - 19:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ