Выстава Марка Шагала ў Мінску

10.06.2022 - 28.08.2022 18:30 - 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47) 12 рублёў

10 чэрвеня, то бок сёння, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрываецца выстава «Шагал. La Bible».



Дата: 10 чэрвеня

Час: 18.30

Месца: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, пр-т Незалежнасці, 47, Мінск

Тут можна пабачыць 64 літаграфіі Шагала, створаныя як ілюстрацыі да Старога Запавету. Спецыяльна для гэтай серыі твораў мастак і авалодаў тэхнікай літаграфіі.

24 работы з серыі «Вокны Іерусаліма», таксама ўключаныя ў экспазіцыю, з’яўляюцца эскізамі вітражоў для сінагогі пры шпіталі ў Іерусаліме.

Працы суправаджаюцца біблейскімі тэкстамі, якія апісваюць кожны асобны сюжэт — гэта дазволіць глыбей зразумець адлюстраванне біблейскіх сюжэтаў у творчасці Марка Шагала.

Выстава традыцыйна прадстаўляе і работы беларускіх аўтараў — іх творчасць дапоўніць асноўную экспазіцыю.

Выстава працуе па 28 жніўня.










Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Літаратурны пленэр па апавяданні Васіля Быкава ў Ждановічах

22.08.2026 (14:00 - 16:00) Філіял «Музей-дача Васіля Быкава» (вул. 6-я Дачная, 62)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ