Выстава мастака Алега Аблажэя ў Вільні

23.02.2022 - 08.03.2022 10:00 - 20:00 Дом беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus g. 20) Бясплатнае

У Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча адкрылася выстава беларускага мастака і ілюстратара Алега Аблажэя.



Дата: з 23 лютага па 8 сакавіка

Месца: Дом беларускай культуры і супольнасці, Vilniaus g. 20, Вільня

Алег Аблажэй — знакаміты беларускі мастак і ілюстратар. Ён нарадзіўся ў Наваградзкім раёне, а з канца сямідзесятых гадоў жыў у Вільні і памёр там у 2016 годзе.

Здаецца, у кожнай сямейнай бібліятэцы ў Савецкім саюзе быў ілюстраваны ім том Хэмінгуэя. Аблажэй не толькі ілюстраваў чужыя творы, але і напісаў сваю кнігу-казку «Красамоўнае сэрца», якую, вядома, сам жа і афармляў.

Выставу можна паглядзець, наведаўшы адну са шматлікіх імпрэз, якія ладзяцца ў Доме беларускай культуры і супольнасці, альбо напісаўшы арганізатарам.


Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Анастасія Рыдлеўская ў Гданьску

10.07.2026 (21:00 - 22:00) парк Рэйгана (недалёка ад выйсця да мора 56)

Аўтограф-сесія Максіма Жбанкова ў Варшаве

11.07.2026 (17:00 - 19:00) кнігарня «Knihaŭka» (Ks. Kłopotowskiego 4)

Уладзімір Някляеў ва Уроцлаве

11.07.2026 (18:00 - 20:00) Dziedziniec Ossolineum (Szewska 37)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ