Выстава Надзі Саяпінай «Покуць» у Варшаве

04.07.2024 - 07.07.2024 18:00 - 18:00 (Marszałkowska 18) Бясплатнае
 


У чацвер, 4 ліпеня, у Варшаве адкрываецца выстава Надзі Саяпінай «Покуць».







Дата: 4 ліпеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Marszałkowska 18, Варшава 




Праект «Pokuć» ​​даследуе пошук беларускай ідэнтычнасці ў стане выгнання, міграцыі і каланізацыі. 

Як гэтая з’ява адлюстроўваецца ў класічнай і сучаснай, элітарнай і традыцыйнай народнай культурах, як бясконцы пошук «беларускасці» становіцца рысай беларускага самавызначэння.

 Цэнтральнае месца займае кут — візуальна-семантычны сімвал са шматграннымі сэнсамі. 

Родны кут азначае радзіму, а покуць — святы кут хаты. Кут увасабляе памежнасць і супярэчнасці — месца малітваў і абрадаў, але і пакарання; месца бяспекі, але і безнадзейнасці і безвыходнасці. 

Мастачка звяртаецца да даследавання беларускай літаратуры і народнай культурнай традыцыі, бярэ інтэрв’ю ў дзеячаў і дзяячак беларускай культуры ў выгнанні і стварае выказванне, прадстаўленае серыяй малюнкаў, арт-аб’ектамі і відэаперформансам. 

Куратар — Артур Камароўскі. 



Працуе выстава па 7 ліпеня.





Вам можа быць цікава

Выстава “Традыцыі і сучаснасць: у адной лодцы” ў Мінску

16.10.2025 18:00 - 16.11.2025 19:00 Мастацкая галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4 (будынак Пушкінскай бібліятэкі))

ŠUMA ў Рызе

07.11.2025 (20:00 - 22:00) Laska V21 (Vagonu iela 21)

Ягор Забелаў у Берліне

08.12.2025 (20:30 - 22:00) PANDA Platforma (Knaackstraße 97)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ