Выстава вінтажнай фатаграфіі «Непарадны партрэт» у Мінску

06.04.2022 - 30.04.2022 10:00 - 18:00 Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8) Бясплатнае

Даследчы праект «Археалогія беларускай фатаграфіі» і Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Азгура запрашаюць наведаць выставу вінтажнай фатаграфіі «Непарадны партрэт» з калекцыі галерэі візуальных мастацтваў NOVA.



Дата: з 6 па 30 красавіка

Месца: Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Азгура, вул. Азгура, 8, Мінск

Гэтая выстава фотапартрэтаў розных гадоў — спроба знайсці і вызначыць характэрныя асаблівасці ў такім папулярным жанры фатаграфіі як партрэт.

Ці ёсьць нейкія спэцыфічныя рысы, уласцівыя менавіта беларускаму фотапартрэту? У чым асаблівасці оптыкі беларускіх аўтараў, якія звярталіся да партрэтнага жанру ў канцы 1970-х і ў пачатку 2000-х гадоў, калі ламаліся стэрэатыпы «фотаклубнай» і «салоннай» фатаграфіі, калі на хвалі перабудовы і постперабудоўнага энтузіязму закладваліся асновы новага «суб’ектыва»?

На выставе прадстаўлена далёка не ўся паўната творчай лабараторыі «перабудоўнага» і «пост-перабудоўнага» перыяду. Тут няма работ многіх аўтараў, якія пакінулі свой заўважны след у беларускай фатаграфіі, уключаючы партрэтную. Але ўсё ж выстава «Непарадны партрэт» дае дастаткова разгорнутую панараму неканвенцыйных падыходаў да партрэта ў беларускай фатаграфіі.

Аўтар ідэі і куратар праекта — Уладзімір Парфянок.


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па лозапляценні ў Мінску (12+)

15.04.2026 (14:00 - 16:00) Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Спектакль «Ваўкі» ў Любліне

16.04.2026 19:00 - 18.04.2026 21:30 Centrum Kultury w Lublinie (Peowiaków 12)

«Irdorath» у Празе

28.04.2026 (18:15 - 21:00) Archa+ (Na poříčí 26)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ