Выстава «НейраБеларусь» у Віцебску (6+)

30.08.2024 - 13.10.2024 12:00 - 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36) 10 рублёў
 

З 30 жніўня ў Ратушы працуе выстава «НейраБеларусь».







Дата: з 30 жніўня да 13 кастрычніка

Месца: Ратуша, вул. Леніна, 36, Віцебск 




Вас чакае адна з самых інавацыйных мастацкіх выстаў Беларусі, дзе прадстаўлена больш за 90 работ, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту. 

Экспазіцыя дазваляе ўбачыць вачыма нейрасетак беларускую прыроду, архітэктуру, кухню, гісторыю, міфалогію і іншыя сферы нашага жыцця. Некаторыя карціны ў экспазіцыі «ажываюць» праз камеру смартфона. 

Акрамя таго, арганізатары праекта падрыхтавалі тэматычны квэст, які дазваляе ў захапляльнай форме пазнаёміцца ​​з экспазіцыяй і паслухаць падкаст па выставе, выкарыстоўваючы свой смартфон.

 А дзякуючы імерсіўнаму фільму «Лічбавая эвалюцыя» наведвальнікі змогуць поўнасцю пагрузіцца ў прастору ідэй, свету матэрыі, і паразважаць аб развіцці тэхналогій і эвалюцыі.


Кошт квіткоў: 

10 рублёў — дарослым; 

7 рублёў — дашкольнікам, школьнікам, навучэнцам, студэнтам, пенсіянерам; 

6 рублёў — група дзяцей ад 10 чалавек; 

Дзецям да 5 гадоў, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, інвалідам, дзецям-сіротам — бясплатна. 




Працуе выстава да 13 кастрычніка.






Вам можа быць цікава

Выстава выцінанак Кацярыны Масэ ў Мінску

21.11.2025 18:30 - 29.01.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава "Казкі Уладзіміра Шапо" ў Мінску

03.12.2025 17:00 - 25.01.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ