Выстава падвойных дываноў у Гродне

21.10.2023 - 30.11.2023 11:00 - 18:00 музей гісторыі Гарадніцы (вул. Ажэшкі, 37) Бясплатнае


21 кастрычніка ў музеі гісторыі Гарадніцы пачынае працаваць файная выстава выстаўка падвойных дываноў адной з вядомых у Беларусі ткачых Ядвігі Аўгустаўны Райскай (1913–2003 гг.) з вёскі Адэльск Гродзенскага раёна.




Дата: з 21 кастрычніка

Месца: музей гісторыі Гарадніцы, вул. Ажэшкі, 37, Гродна 


Выстава прымеркавана да 110-годдзя ад нараджэння ткачыхі. Тут можна пабачыць падвойныя дываны, вытканыя ў 1939 г., 1940 г., 1950 г., 1965 г., 1971 г., 1986 г., якія захоўваюцца ў этнаграфічных зборах Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. 

Падвойнае ткацтва — гэта ўнікальная тэхніка традыцыйнага беларускага тэкстылю. Назва «падвойныя» вынікае з асаблівасцей ткацкай тэхналогіі, якая вядома са старажытных часоў. 

Адметнасць падвойных дываноў — выкарыстанне толькі ваўняных нітак, двухколернай асновы і абсалютна ідэнтычны малюнак з абодвух бакоў вырабу.




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ