Выстава Палiны Рачкоўскай «Я губляю свае карані» ў Вільні

20.04.2023 - 04.05.2023 19:00 - 21:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) Бясплатнае

У чацвер, 20 красавіка, у CreateCulture Space адкрываецца выстава Палiны Рачкоўскай «Я губляю свае карані».



Дата: 20 красавіка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня


Пераезд у іншую краіну, добраахвотны ён альбо не, кожны чалавек пражывае па-рознаму. Хтосьці ў эйфарыі хутка адаптуецца да новых умоў, а хтосьці адчувае разгубленасць, фрустрацыю і праходзіць праз крызіс ідэнтычнасці.

Выстава адлюстроўвае асабісты погляд аўтаркі і яе досвед пражывання эмігранцкай дэпрэсіі. Творы ўвасабляюць спробу пераўтварыць боль у нешта іншае і знайсці візуальную мову для эмоцый, выкліканых вопытам пераезду і сітуацыяй у свеце ў цэлым.

Выстава працягнецца да 4 траўня. Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава "Завадная птушка і аднарог" у Мінску

12.12.2025 12:00 - 01.02.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Мужчынскі хор "Унія" ў Беластоку

26.12.2025 (14:00 - 15:00) Aula Magna Палаца Браніцкіх (ul. Jana Kilińskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ