Мастацкая выстава Паўла Дарохіна “Дэкодэр цішыні”

10.09.2021 - 19.09.2021 18:30 - 09:29 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а) Бясплатнае

Ліхтарняў свет у сіняй вышыне...

Вітрынамі зіяючыя крамы,

Кавярні, мора вывесак, як плямы,

Анонсы і плакаты на сцяне.

М. Багдановіч

У вершы Максіма Багдановіча «У Вільні» хораша прасочваецца атмасфера горада эпохі пачатку ХХ стагоддзя, дзе афішы і плакаты вісяць на сценах дамоў, што характарызуе тагачасныя адносіны да плакатнага мастацтва.

Выстава «Дэкодэр цішыні» атрымала назву паводле аднайменнага зборніка вершаў Паўла Дарохіна, які выйшаў у 2021 годзе.

На выставе будзе прадстаўлена 15 графічных лістоў, выкананых у лічбавым фармаце. Працы ствараліся на працягу 2012-2020 гг. На творчасць мастака паўплывалі японская гравюра, сярэднявечнае мастацтва і некаторыя мадэрнісцкія плыні пачатку ХХ стагоддзя, такія як dada, магічны рэалізм і «новая рэчыўнасць». Сюжэты ж звязаныя са снамі, дзіцячымі жахамі і падсвядомасцю. Разам з тым ім уласцівыя пэўная іранічнасць і гуллівасць, пошук глыбокіх плыняў у абсурдным віры жыцця.

Павел Андрэевіч Дарохін нарадзіўся ў Мінску ў 1986 г. Скончыў Мінскую гарадскую гімназію-каледж мастацтваў, Беларускі дзяржаўны універсітэт, аспірантуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Кандыдат мастацтвазнаўства. З 2015 г. з’яўляецца сябрам Беларускага саюза дызайнераў. Займаецца ілюстрацыяй у галіне традыцыйнага і лічбавага мастацтва.

Дата: 24.08-19.09 

Прэзентацыя выставы «Дэкодэр цішыні» адбудзецца 24 жніўня 2021 года ў 18.30.

Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча, г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а

Тэл.: (017) 355 22 95, (017) 363 07 61.



Вам можа быць цікава

Трэнінгі для бацькоў дзяцей са спектрам аўтызму ў Варшаве

05.10.2025 11:00 - 26.10.2025 13:00 Цэнтр Беларускай Салідарнасці (Oleandrów 6/2)

Выстава “Традыцыі і сучаснасць: у адной лодцы” ў Мінску

16.10.2025 18:00 - 16.11.2025 19:00 Мастацкая галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4 (будынак Пушкінскай бібліятэкі))

Сямейныя заняткі па кераміцы ў Вільні (3+)

18.10.2025 (17:30 - 20:30) Беларускі Дом (Vilniaus, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ