Выстава пінхол-фатаграфіі «Нябачныя 2.0» у Брэсце

30.06.2022 18:00 - 21:00 прастора «Мір» (вул. Камсамольская 25/5) Бясплатнае

30 чэрвеня толькі на адзін дзень у Брэсце адкрываецца выстава пінхол-фатаграфіі «Нябачныя 2.0».



Дата: 30 чэрвеня

Час: 18.00

Месца: прастора «Мір», Камсамольская 25/5, Брэст


У экспазіцыі — больш за 100 фотаздымкаў, пінхол-камеры і чамадан пінхольшчыка. 

На выставе можна пабачыць вынікі двух навучальных праектаў, у якіх бралі ўдзел людзі з псіхічнымі захворваннямі.

Пінхол — накірунак фатаграфіі, які дазваляе рабіць фотаздымкі найпрасцейшай самаробнай камерай без лінз, з дапамогай простай адтуліны ў сценцы апарата.



Уваход вольны! Данаты вельмі вітаюцца.

Не прапусціце, выстава працуе толькі адзін дзень!




Вам можа быць цікава

Сустрэча з Кацярынай Андрэевай у Вільні

03.07.2026 (18:00 - 20:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Лекцыя пра Купалле ў Гомелі

04.07.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ