Выстава «Прастора эмоцый» у Мінску

12.09.2024 - 15.10.2024 19:00 - 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2) 10 рублёў
 

У чацвер, 12 верасня, у галерэі «Арт Фабрыка» адкрываецца выстава жывапісу Міколы Бушчыка і скульптуры Уладзіміра Слабодчыкава «Прастора эмоцый».






Дата і час: 12 верасня ў 19.00

Месца: галерэя «Арт Фабрыка», вул. Свярдлова, 2, Мінск 




Касмічныя сілуэты скульптуры і ззянне фарбаў жывапісу гавораць з гледачом мовай эмоцый. Адмаўляючыся ад прэтэнзіі на трансляцыю абсалютнай ісціны, мастакі вяртаюцца да інтуітыўнага, эмацыйнага, максімальна суб’ектыўнага.

 І дзіўна, згаджаючыся з фрагментарнасцю свайго ўяўлення аб свеце, атрымліваюць здольнасць тонка і глыбокага казаць пра экзістэнцыйныя катэгорыі. 

Творы кандэнсуюць адчуванні, ствараюць і прастору дыялогу, і прастору рэфлексіі. Побач з імі актуалізуецца наш персанальны эмацыйны досвед, узнікае наша персанальная прастора — Прастора Эмоцый. 



Куратарка выставы — Юлія Лісай. 


Працуе выстава 15 кастрычніка. 



Уваход — 10 рублёў.






Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Максім Знак у Празе

12.07.2026 (16:00 - 18:00) Kkafe Střelecký ostrov (Střelecký ostrov 336)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ