Выстава Руфіны Базлавай у Празе

16.02.2022 - 14.04.2022 18:00 - 20:00 галерэя «Artwall» (набярэжная kpt. Jaroše a Edvarda Beneše) Бясплатнае

16 лютага ў Празе адкрываецца выстава «Беларускі фальклор» Руфіны Базлавай, вядомай дзякуючы сваім карцінам-вышыванкам, якія распавядаюць пра падзеі ў Беларусі.



Дата: з 16 лютага па 14 красавіка

Месца: галерэя «Artwall», набярэжная kpt. Jaroše a Edvarda Beneše, Прага

Адкрыццё выставы адбудзецца ў Скаўцкім інстытуце (Staroměstské náměstí 4/1) у 18.00 (час мясцовы). На адкрыцці выступіць беларускі музыка і актывіст Аляксандр Ясінскі.

Выстава «Беларускі фальклор» адлюстроўвае трывожную сітуацыю ў сучаснай Беларусі, прыгадвае масавыя пратэсты і жорсткія рэпрэсіі, збіццё, катаванні і зняволенні, але і апошнія падзеі — напрыклад, гуманітарны крызіс на беларуска-польскай мяжы.

Мастачка свядома працуе з прыёмамі, традыцыйна звязанымі з жаночай творчасцю. І ў змаганні з дыктатурай важную ролю адыгрываюць тысячы жанчын, якія бясстрашна пратэставалі супраць парушэнняў правоў чалавека і цяпер знаходзяцца ў вымушанай ссылцы, адбываюць пакаранні за сфабрыкаваныя злачынствы або жывуць пад пастаяннай пагрозай пераследу.


Вам можа быць цікава

Квіз «Што ты ведаеш пра БНР?» у Вільні

24.03.2026 (19:00 - 21:00) «Кропка» (Savičiaus g. 6)

Дзень Волі ва Уроцлаве

25.03.2026 (17:00 - 19:00) Plac Wolności — Pręgierz, Rynek

"Крамбамбуля" ў Варшаве

25.03.2026 (19:00 - 20:30) Niebo (Nowy Świat 21C)

Піт Паўлаў у Вільні

10.04.2026 (19:00 - 20:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ