Выстава «Шлях крыжа» ў Гомелі

27.09.2024 - 27.10.2024 16:00 - 18:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) 4 рублі


У пятніцу, 27 верасня, у філіяле Веткаўскага музея адкрываецца выстава «Шлях крыжа».







Дата: 27 верасня

Час: 16.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а, Гомель 




Гэта выстава прадставіць, бадай, самы распаўсюджаны сімвал чалавецтва. З глыбокай даўніны ім вызначалі сонца і агонь. 

Крыж з’яўляўся самай простай ідэаграмай Arbor mundi (Сусветнага дрэва), што для многіх цывілізацый было асноўным архетыпам светабудовы. 

Аднак у хрысціянстве ўніверсальны знак стаў не проста сімвалам карціны свету, але своеасаблівым «крэда» — сімвалам веры чалавека. 

З усяго набору першахрысціянскіх знакаў менавіта крыж стаў асноўнай выявай паслядоўнікаў Хрыста і першым часам выяўляў менавіта прыладу для катаванняў — Т-падобную перакладзіну, якую хрысціяне шанавалі ў памяць пра пакутніцкую смерць Збавіцеля і як пацвярджэнне акта Ягонага ўваскрэсення. 

З цягам часу крыж стаўся не толькі правобразам усеагульнага ўваскрэсення ўсіх памерлых, знакам вечнага жыцця, але і маркерам асабістай далучанасці да цывілізацыі хрысціянства. 

Ён настолькі шчыльна атаясаміўся з духоўнай практыкай хрысціянства і хрысціянскай культурай, што ў стараабрадніцкім асяродку бытаваў выраз: «без креста не молятся». 

Багацце культурнага кантэксту бытавання крыжа і ўкрыжавання, размаітасць і варыятыўнасць выяў, адрозненне форм і спосабаў выкарыстання ў розных практыках, дазваляе гаварыць пра надзвычайную распаўсюджанасць сімвала ў абрадавай культуры Гомельшчыны.




На адкрыцці абяцаюць куратарскую экскурсію па выставе. 


Уваход на адкрыццё вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Сустрэча з аўтарамі мастацкага праекта «Спадчына Беларусі» ў Мінску

16.04.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Піянер» (малая зала) (вул. Энгельса, 20)

Лонгплей у Таліне

27.04.2026 (20:00 - 22:00) Privé Club (Harju 6)

«Irdorath» у Брне

30.04.2026 (18:15 - 21:00) Sono Centrum (Veveří 113)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ