Выстава «Сям’я як выбар» у Познані

04.07.2025 - 15.07.2025 18:00 - 20:00 GRAY MANDORLA STUDIO (Mostowa 5/12) Бясплатнае


У студыі «GRAY MANDORLA» адкрылася выстава «Сям’я як выбар»





У экспазіцыі сабраныя артэфакты, творы, успаміны і рэліквіі, звязаныя з тым, што можа стаць прасторай даверу, люстрам, жэстам абароны, — сям’ёй, якую мы выбіраем самі, калі праз палітычныя ці іншыя прычыны пазбаўленыя сувязі з домам.

 Выстава натхнёная квір-поглядамі, бал-культурай і досведам самаарганізацыі ў Мінску, паказвае сям’ю як прастору падтрымкі, адлюстравання, супраціву і суўтарства. 

Выстава аб’ядноўвае 27 чалавек — мастачак і мастакоў, сябровак і сяброў студыі, а таксама тых, чые жыццёвыя траекторыі перасякаліся са студыяй «Gray Mandorla» ад моманту яе адкрыцця ў 2021 годзе.

 Сярод удзельнікаў — Насця Амеліна і Мікіта Бубашкін, Вольга Архіпава, Ганна Чыстасердава, Марына Дашук, Мікіта Ільінчык, Леанід Марозаў, Вольга Маслоўская, Георгій Мінец, Сяргей Шабохін, Раман Трацюк, Таісія Забелава, Наталля Зданевіч. 



Выстава працуе да 15 ліпеня. Каб наведаць, пішыце на мэйл shabohin@gmail.com




Вам можа быць цікава

Выстава «Космас вакол нас» у Мінску

03.06.2026 12:00 - 21.06.2026 20:00 Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Творчая сустрэча з Таццянай Ліхачовай у Віцебску

16.06.2026 (17:00 - 19:00) малая зала віцебскай абласной бібліятэкі (вул. Леніна, 8а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ