• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Выстава твораў мастакоў Беларусі – юбіляраў 2017 года ў рамках праекта “Нашы калекцыі”

Пачатак: 13.07 (11:00)
Канец: 13.07 (19:00)
Нацыянальны мастацкі музей
(Мінск, вул. Леніна, 20)
Google

Падобныя групавыя выставы, якія рэгулярна арганізуюцца з 2008 года, сталі традыцыйнымі ў нашым музеі. Гэтая выстава ўжо адзінаццатая (у некаторыя гады было па некалькі асобных выстаў такога кшталту).

На гэтай выставе экспануецца каля 80 твораў жывапісу і скульптуры звыш 50 мастакоў ад 120 да 50 гадоў, чыя творчасць у той ці іншай ступені звязана з мастацтвам Беларусі. Некаторыя з іх пачыналі тут, але значная частка іх жыцця і творчасці прайшла за мяжой (напрыклад, у ЗША, як у Мікалая Пашкевіча) ці, наадварот, нехта трапіў у нашу краіну з іншых краёў (да прыкладу, Барыс Казакоў выхадзец з Балахны на Волзе).

Юбілей – добрая нагода ўспомніць мастакоў розных і па эпохах, і па стылях, і па ступені прызнання і вядомасці. Але гэта нагода не канцэптуальная, а быццам бы выпадковая, таму перадвызначыць, як складзецца чарговая выстава, амаль немагчыма. Як бачыцца, экспазіцыя гэтага года відавочна дэманструе кантрасты – у творчасці розных перыядаў аднаго мастака, у творчасці розных мастакоў у падыходзе да аднолькавай тэмы і, безумоўна, кантрасты інтэпрэтацый рэальнасці ў розныя эпохі: на выставе – ад 1930 да 2014 г.

З канца 1950-х мастацтва ўсё больш эвалюцыяніравала ад патрабуемага адкрытага грамадскага служэння, як яго тады разумелі, у бок адлюстравання асабістага, прыватнага, індывідуальнага. Да першага тыпу належаць творы на тэмы працы (карціны А. Шыбнёва, М. Манасзона, У. Уродніча), вайны (скульптурныя кампазіцыі Ф. Зільберта, В. Занковіча, Э. Астаф’ева, А. Батвінёнка), міру (работы А. Бачкарова, С. Салохіна), вызваленчага руху. У гэтым сэнсе паказальная карціна З. Паўлоўскага “Патрыс Лумумба, нацыянальны герой Конга”, напісаная як рэакцыя на яго палітычнае забойства. Трагедыя адбылася праз год пасля так званага “года Афрыкі”, калі 17 краін атрымалі незалежнасць, што шчыра віталася, як тады казалі, “усім прагрэсіўным чалавецтвам”, у тым ліку і савецкімі людзьмі.

На іншым полюсе – карціны М. Селешчука, В. Герасімава, якія перш за ўсё – пра сябе, сваё светаўспрыманне, падзеі ўласнага жыцця, ці абстрактная “Колеравая паверхня” І. Кашкурэвіча – серыяй падобных ён працягваў справу Казіміра Малевіча і ствараў іх выключна колерам і плямай, безумоўна, адлюстроўваючы і свой настрой на той момант. Змяняецца пейзаж і партрэт – ад выяў канкрэтных відаў ці асоб да перадачы эмоцый і станаў саміх па сабе, толькі скарыстоўваючы ўражанні ад натуры.

Але заўсёды, ва ўсе часы, ступень паўнавартаснасці мастацтва вызначаецца мерай духоўнасці, шчырасці, таленту і майстэрства. У апошняй трэці ХХ стагоддзя шэраг мастакоў мэтаскіравана і па закліку сэрца ўвасабляў у сваіх творах вобразы і падзеі нацыянальнага жыцця, гісторыі (А. Бараноўскі, В. Маркавец, П. Шарыпа, К. Харашэвіч, Я. Ждан, Г. Ціхановіч, У. Хадаровіч), сцвярджаючы каштоўнасць і прыярытэт роднага.

Экспаненты выставы прадстаўлены ў калекцыі музея рознай колькасцю твораў, ад некалькіх дзясяткаў да аднаго, які і знаходзіцца на выставе, – І. Гроднікаў, А. Сарока, М. Забораў, С. Куклін, Б. Лазарэвіч, Э. Белагураў, І. Сяржаніна, А. Бараноўская, К. Андруковіч, В. Рускевіч.

Акрамя таго, творы шэрага майстроў размешчаны ў пастаяннай экспазіцыі беларускага мастацтва ў новым корпусе музея. Там цяпер можна таксама бачыць работы С. Селіханава, А. Тычыны, Я. Зайцава, А. Шыбнёва, А. Бархаткова, А. Бараноўскага, Б. Казакова, Э. Астаф’ева, А. Кузняцова, Г. Буралкіна, К. Селіханава, У. Панцялеева.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип