ПАДЗЕЯ ДНЯ: Выстава Веранікі Чайкі «Дом на краі свету» ў Гданьску

18.07.2024 19:00 - 23:00 pracownia «Dzivne» (Lankova 16) Бясплатнае


У суботу, 13 ліпеня, у прасторы «Dzivne» адкрываецца выстава Веранікі Чайкі «Дом на краі свету».







Дата: 18 ліпеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: pracownia «Dzivne», Lankova 16 (domofon 2), Гданьск 



Выстава прысвечана вымушанай эміграцыі, пошуку сябе і сваёй хаты. 

У сваіх працах спадарыня Вераніка выводзіць на паверхню пачуцці чалавека, які страціў свой дом, яго немагчымасць вярнуцца на радзіму.


«Для мяне карціны — гэта спосаб сканструяваць нейкую нябачную рэальнасць, паралельную непрадказальнаму і хаатычнаму свету. Гэта застылая прастора таямнічага парадку і цішыні. У гэтай прасторы ўзнікае мой кантроль і сіла, я магу быць творцам гэтай двухмернай іманентнасці...», — кажа спадарыня Вераніка. 



Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Канферэнцыя да 150-годдзя Цёткі ў Вільні

18.09.2026 (10:00 - 14:00) Візіт-цэнтр Сейма Літвы (Gedimino pr. 60)

Майстар-клас па спевах на Багач у Мінску

24.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ