Выстава Вольгі Баравіковай «Самасць» у Познані

07.06.2024 - 28.06.2024 18:00 - 20:00 Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21) Бясплатнае


У пятніцу, 7 чэрвеня, у Бараку Культуры адкрываецца выстава Вольгі Баравіковай «Самасць».







Дата: 7 чэрвеня

Час: 18:00 (час мясцовы)

Месца: Барак Культуры, al. Marcinkowskiego 21, Познань 




365 аўтапартрэтаў у экспазіцыі выставы мастачка Вольга Баравікова стварала іх на працягу года, кожны дзень у тую ж самую гадзіну. 

Гэта дзённік, які дапамагае мастачцы лепей спазнаць сябе, падсумаваць дзень і, у нейкім сэнсе, прызямліцца ў штодзённасці. 

Працы створаныя на падручных матэрыялах: гэта старонкі старых кніг, нататнікі, папяровыя рахункі. 

Усе партрэты выкананы рознымі тэхнікамі, а сабраныя ў адзін вобраз дазваляюць ацаніць мімалётнасць і разнастайнасць жыцця. 

Куратар — Ілля Меджумаеў.


Вольга Баравікова нарадзілася ў Мінску. Скончыла Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «архітэктура». Працуе ў розных тэхніках, такіх як калаж, цыянатыпія, малярства і графіка.



 Працуе выстава да 28 чэрвеня.






Вам можа быць цікава

Выстава “Замест тысячы слоў” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 08.03.2026 19:00 Галерэя “Лабірынт” (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава Валерыя Ляшкевіча ў Гомелі

23.01.2026 16:00 - 28.02.2026 19:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Спектакль "Апошні сведка" ў Варшаве

07.02.2026 (19:30 - 22:00) Teatr Powszechny (Jana Zamoyskiego 20)

Фестываль “Вершы на асфальце” пройдзе ў Варшаве

13.02.2026 19:00 - 15.02.2026 22:00 Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal. 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ