Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску

21.04.2022 - 12.06.2022 17:00 - 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24) 8 рублёў

21 красавіка ў выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея (К. Маркса, 24) пачынае работу выстава «Штодзённасці чароўнае імгненне», прымеркаваная да 120-годдзя з дня нараджэння Ядвігі Іосіфаўны Раздзялоўскай.



Дата: з 21 красавіка па 12 чэрвеня

Месца: Нацыянальны мастацкі музей, выставачны корпус, вул. К. Маркса, 24, Мінск

У экспазіцыі прадстаўлена каля 50 работ са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза мастакоў, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, а таксама з прыватных калекцый.

Спадчына Раздзялоўскай разнастайная ў жанравых адносінах: тэматычная карціна, пейзаж, інтэр’ер, партрэт, нацюрморт. Дэкаратыўнасць, трапяткая, зменлівая лінія малюнка, дакладны контур, мяккі каларыт, выразна прадуманае кампазіцыйнае рашэнне — асноўныя рысы, уласцівыя яе працам у жанры нацюрморта. Тонка адчуваючы тон, колер, лінію, фактуру, мастачка перадае прыгажосць жывой рэальнасці.


Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

«Піраты і піраткі каралевы Сафіі» ў Капенгагене

22.08.2026 (09:30 - 17:30) Langelinie (2100 København Ø, Denmark)

«Вілейска-маладзечанскі строй» у Мінску

27.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ