Выстава «Ю. Пэн, Я. Кругер. Мастацкія школы Беларусі» ў Віцебску

31.08.2024 - 06.11.2024 12:00 - 19:00 Ратуша (вул. Леніна, 36) 5 рублёў




З 31 жніўня ў віцебскім мастацкім музеі працуе выстава «Ю. Пэн, Я. Кругер. Мастацкія школы Беларусі» са збораў Нацыянальнага мастацкага музея і Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.






Дата: з 31 жніўня да 6 лістапада

Месца: Ратуша, вул. Леніна, 36, Віцебск 




У 2024 годзе спаўняецца 170 гадоў з дня нараджэння мастака Юдэля Пэна і 155 гадоў з дня нараджэння Якава Кругера, мастакоў-педагогаў, заснавальнікаў прафесійнай мастацкай адукацыі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. 

Выстава створана на аснове жывапісных, графічных, скульптурных твораў. 

У першай частцы экспазіцыі — творчая спадчына Юдэля Пэна і Якава Кругера. 

А ў другой — творы цэлай пляяды іх вучняў: Осіпа Цадкіна, Давіда Якерсона, Алены Кабішэр-Якерсан, Саламона Гершова, Яфіма Раяка, Льва Зевіна, Заіра Азгура, Саламона Юдовіна, Льва Лейтмана, Лазара Рана, Ісаака Бароўскага, Пятра Явіча, Мішэля Кікоіна, Міхаіла Станюты, Ісаака Мільчына і іншых — прадстаўнікоў розных мастацкіх плыняў, якія стварылі «партрэт» нацыянальнай мастацкай школы Беларусі.




Кошт квіткоў: 5 рублёў — дарослым; 2,5 рублі — школьнікам, навучэнцам, студэнтам. 



Працуе выстава да 6 лістапада.






Вам можа быць цікава

Выстава "Шляхамі творчасці" ў Мінску

12.11.2025 17:00 - 28.11.2025 19:00 Галерэя "Універстэт культуры" (Кастрычніцкая плошча, 1)

Света Бень і Галя Чыкіс у Вене

27.11.2025 (20:00 - 21:00) Fanialive (U-Bahn Bogen Gürtellinie 22-23)

Інтэрактыўны спектакль "Калядныя гісторыі" ў Мінску

29.11.2025 (16:00 - 18:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ