Выставачны праект «Сустрэчы», прысвечаны першаму біёграфу Янкі Купалы

06.09.2021 - 30.09.2021 14:00 - 13:41 Капыльскі раённы краязнаўчы музей (пл. Леніна, 4) Бясплатнае

Дзяржаўны літаратурны музеі Янкі Купалы сумесна з Капыльскім раённым краязнаўчым музеем прадстаўляюць памяткі, якія раскрываюць асобу Льва Клейнбарта (1875–1950) — пісьменніка, публіцыста, журналіста, першага біёграфа Янкі Купалы. 


З Песняром яго звязвалі агульныя сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу, вынікам чаго сталася прыязнае сяброўства і рэалізаваныя творчыя задумы. Менавіта Леў Клейнбарт пазнаёміў паэта з мецэнатам Аляксандрам Ярэмічам, які дапамог ажыцявіць выданне кнігі «Шляхам жыцця».

«Беларусь не толькі ў яго думках, у яго пачуццях, але і ў кожным моўным звароце, кожным гуку яго верша... Паэзія яго адна з тых хваляў, якія неслі на сваім грабяні нацыянальны рух».

Леў Клейбарт пра Янку Купалу

Сярод рарытэтаў на выставе можна ўбачыць арыгінальныя здымкі Янкі Купалы і сям’і Клейнбартаў, перапіску паэта са сваім біёграфам, рэдкія выданні якія належалі абодвум героям сустрэч. Таксама будзе прадстаўлена адна з першых фундаментальных прац пра беларускую літаратуру «Маладая Беларусь» (1928), аўтарства Льва Клейнбарта. Наведвальнікі выставы даведаюцца і пра вядомых выхадцаў Капыля — пісьменнікаў Зміцера Жылуновіча (Цішкі Гартнага), Алеся Гурло.

Наведаць выставу можна да 30 верасня 2021 года ў Капыльскім раённым краязнаўчым музеі.


Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ