Wiki-Weeknd у Горадні

24.01.2015 - 25.01.2015 12:00 - 21:00 Гродна (вул. Будзёнага, 48а-63) Бясплатнае

Пісаць і правіць артыкулы ў Вікіпедыі навучацца ўдзельнікі Wiki-Weeknd’a, які адбудзецца 24-25 студзеня ў Гродне.

Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаюцца грамадскія актывісты, краязнаўцы, эколагі, журналісты, фатографы, правазнаўцы, музэйшчыка, бібліятэкары ды іншыя зацікаўленыя асобы.

Арганізатары сустрэчы, якая пачнецца а 12-й гадзіне 24 студзеня, плануюць абмеркаваць “белыя плямы” Вікіпедыі пра Гародню і гарадзенцаў, навучыць гарадзенцаў складаць інтэрактыўныя мапы артыкулаў для Вікіпедыі, рабіць вікі-разметку, шаблоны і катэгорыі, пераклады іншамоўных артыкулаў і спасылкі на іх.

У час запланаванага на 25 студзеня падсумавання вынікаў сустрэчы будзе ўзнагароджаны аўтар лепшага артыкула, напісанага ў час Wiki-Weekendу.

Каб узяць удзел у сустрэчы, трэба запоўніць кароткую форму ўдзельніка.
Іпрэза адбыдзецца па адрасе вул. Будзёнага, 48а-63

Даведка ТС:

Вікіпедыя – гэта найвялікшая ў свеце вольная энцыклапедыя. Кожны чалавек можа дадаваць артыкулы або ўносіць праўкі ва ўжо існуючыя. Існуюць раздзелы Вікіпедыі на розных мовах. Хаця беларусы найбольш часта чытаюць рускі раздзел, у нас існуе яшчэ цэлых два беларускіх раздзелы – афіцыйным правапісам і клясычным (тарашкевіцай).

«Вікіфікацыя» – гэта праект «Фаланстэра», скіраваны на папулярызацыю свабодных ведаў, Вікіпедыі ды беларускай мовы. Ініцыятыва імкнецца спрыяць павелічэнню кантэнту Вікіпедыі і актыўных ўдзельнікаў беларускага вікі-руху. У снежні мінулага года было зладжана даследванне супольнасцяў датычна развіцця Вікіпедыі.

 

Твой Стыль


Вам можа быць цікава

Выстава «Архіў. Прастора паміж...» ў Мінску

04.09.2025 18:00 - 23.11.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Выстава «Панямоння жыватворныя крыніцы» ў Гродне

17.09.2025 15:00 - 31.10.2025 18:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Саввецкая, 8)

Майстар-клас па вырабе кубышкі-траўніцы ў Гомелі

20.09.2025 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Вольскі ў Чыкага

20.09.2025 (19:00 - 21:00) ShAnet Galleries (1040 South Milwaukee Avenue)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ