У суботу, 12 красавіка, праект Светы Бень і Сяргея Навіцкага WTBSK грае канцэрт у Берліне.
Гэты праект з’явіўся на сцэне ў Віцебску якраз ў дзень нараджэння горада. Але асноўным месцам дзейнасці стаў Берлін.
Падчас пераезду з назвы зніклі пяшчотныя і пявучыя галосныя, затое засталіся калючыя і напружаныя зычныя.
Тое ж можна сказаць і пра тэксты і пра музыку і пра візуальную частку праграмы: спалучэнне электроннай музыкі і паэтычных тэкстаў, гукавыя і візуальныя эксперыменты, сінтэзатары і нойзавыя гітары, гіпнотык, індастрыял, трып-хоп.
Гэты канцэрт з’яўляецца часткай Заключнага Art + Alumni + Networking Event праекта рэзідэнцыі PerspAKTIV, распачатага ў 2022 годзе ў падтрымку рэпрэсаваных беларускіх дзеячаў мастацтва і культуры.
Перад канцэртам, у 17.00 будзе таксама перформанс Глеба Кавальскага.
Бясплатныя квіткі бярыце па спасылцы.