Майстар-класы па ляльках і саламяных павуках у Гомелі

05.04.2025 11:00 - 16:00 філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а) 10 рублёў

 

У суботу, 5 красавіка, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі ладзіць адразу два майстар-класы.





У 11.00 прыходзьце на майстар-клас па саламяных павуках (12+).



Саламяны павук быў традыцыйным упрыгожваннем інтэр’ера беларусаў з даўніх часоў. Але ж не толькі і не проста ўпрыгожваннем. Гэта старажытны абярэг, які забяспечваў дабрабыт сям’і і ахоўваў хату ад нячыстай сілы.

Меркавалі, што ў тым доме, дзе пад столлю кружыцца залацісты саламяны павук, заўжды будзе панаваць згода, лад і дабрабыт.

Таксама павука падвешвалі і над калыскай немаўляці, а таксама над галовамі маладых падчас вяселля.

То самі створыце ўласны абярэг.

Працягласць — каля гадзіны.

Кошт — 10 рублёў.


А ў 14.00 вяртайцеся на майстар-клас па абрадавых ляльках-вербніцах.


«Вербніца» — сімвал вясновага абуджэння прыроды.

Па павер’ях славян, галінкі вярбы засцерагаюць дом, прыносячы ў яго мір і спакой.

Кошт — 10 рублёў.


Запісвайцеся на майстар-класы загадзя па нумары +375 232 50-96-98 (з 9.30 да 18.00).



Вам можа быць цікава

Майстар-клас па роспісе шопераў у Заслаўі

29.08.2026 (10:30 - 13:30) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

«Баль вяргіняў» у Залессі

26.09.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ