ПАДЗЕЯ ДНЯ: WTBSK у Познані

31.10.2024 20:00 - 22:00 Пакой_202 (Feliksa Nowowiejskiego 46) donation



 У чацвер, 31 кастрычніка, праект Светы Бень і Сяргея Навіцкага WTBSK грае канцэрт у Познані.







Дата: 31 кастрычніка

Час: дзверы — 19.30, пачатак — 20.00 (час мясцовы)

Месца: Пакой_202, Feliksa Nowowiejskiego 46, Познань 




Гэты праект з’явіўся на сцэне ў Віцебску якраз ў дзень нараджэння горада. Але асноўным месцам дзейнасці стаў менавіта Берлін. 

Падчас пераезду з назвы зніклі пяшчотныя і пявучыя галосныя, затое засталіся калючыя і напружаныя зычныя. 

Тое ж можна сказаць і пра тэксты і пра музыку і пра візуальную частку праграмы: спалучэнне электроннай музыкі і паэтычных тэкстаў, гукавыя і візуальныя эксперыменты, сінтэзатары і нойзавыя гітары, гіпнотык, індастрыял, трып-хоп. 




Спецыяльны госць — Міша Радзівонаў (труба, гітара, вакал). 




Уваход — donation.





Вам можа быць цікава

Выстава «Формы і цені: Жаночае» ў Мінску (12+)

17.04.2026 17:00 - 21.06.2026 18:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Нулявы цыкл» у Мінску (12+)

28.05.2026 12:00 - 21.06.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Літаратурна-мастацкі пленэр на лецішчы Быкава ў Ждановічах

31.05.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ