Як культура можа зрабіць з Браслава турыстычную “цукерку”?

20.10.2014 19:00 - 23:00 Музей традыцыйнай культуры (вул. Гагарына 7а) Бясплатнае

21 кастрычніка ў Браслаўскім гістарычна-краязнаўчым музеі запрацуе творчая лабараторыя на тэму “Кірмаш праектаў: Маленькаму гораду – вялікія культурніцкія амбіцыі!”. Запрашаюцца ўсе цікаўныя і неабыякавыя!

Адчуваеце, што такая турыстычная Мекка, як Браслаў выкарыстоўвае свой культурніцкі патэнцыял не напоўніцу? Ці вам проста цікава, якое культурніцкае буянне магчымае ў ціхім гарадку? Прыходзьце на “Кірмаш праектаў” – творчую вандроўную лабараторыю ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. На сустрэчы ва ўтульнай нефармальнай атмасферы разам абмяркуем пытанні, якія, верагодна, хвалююць многіх, а адказы на іх змогуць быць карысныя ўсім:

–          Як сродкамі культуры можна зрабіць гарадскую прастору Браслава ўнікальнай?

–          Якія культурніцкія падзеі могуць прыцягнуць новыя турыстычныя плыні ў горад?

–          Якія культурніцкія бізнесы неабходныя гораду? Якія партнёры для гэтага трэба?

Пытанні і ідэі дасылайце на  скрыню kirmash.vitsebsk@gmail.com да 19 кастрычніка ўключна.

Разам прасцей і эфектыўней знаходзіць рашэнні.

Месца правядзення: Браслаўскі гістарычна-краязнаўчы музей.

Пачатак: 19:00.

Уваход вольны!

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава Фелікса Гумена «Акварэль — маё жыццё» ў Мінску

10.09.2026 16:00 - 15.11.2026 19:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Прэзентацыя графічна-паэтычнага альбома «Тутэйшы дзэн» у Вільні

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ